Лаўроў адмяніў паездку ў Мінск праз смерць Уладзіміра Макея

Кіраўнік МЗС краіны, якая пачала вайну, вырашыў устрымацца ад наведвання нашай сталіцы. Мала каму жадаецца атрымаць нечаканы інфаркт.

makej_laurou.jpg

Сумеснае пасяджэнне калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, якое было запланавана на 27-28 лістапада, адмянілі. Аб гэтым паведамляецца на сайце знешнепалітычнага ведамства РФ.
Праз смерць Уладзіміра Макея паседжанні калегій МЗС Беларусі і Расіі вырашылі перанесці. Як паведамляе МЗС РФ, аб новых тэрмінах візіту і сумеснага паседжання калегій абвесцяць дадаткова.


Расійцы выклалі сваё бачанне ролі Макея:
«Пайшоў з жыцця выдатны дыпламат і дзяржаўны дзеяч, сапраўдны патрыёт, які прысвяціў жыццё служэнню сваёй Радзіме і абароне яе інтарэсаў на міжнароднай арэне.
Уладзімір Уладзіміравіч Макей быў сапраўдным сябрам Расіі, які ўнёс унікальны ўклад ва ўсялякае развіццё шырокага двухбаковага супрацоўніцтва, інтэграцыйнае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, умацаванне сувязей паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі.
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі С.В.Лаўроў скіраваў жонцы свайго калегі тэлеграму са спачуваннямі ўсім яго родным і блізкім».
 Нагадаем, 26 лістапада стала вядома аб раптоўнай смерці Уладзіміра Макея. Кіраўніку беларускага дыпведамства было 64 гады. Што менавіта прычынілася смерці міністра — дакладна невядома.