Павел Мацукевіч: МЗС пад кіраўніцтвам Макея працаваў эфектыўна

Экс-дыпламат і старшы даследчык «Цэнтра новых ідэй» Павел Мацукевіч расказвае, якім быў яго былы калега Уладзімір Макей.
Павел Мацукевіч

Павел Мацукевіч


— Макей гаварыў пра свой знешнепалітычны ідэал Беларусі як нейкай усходнееўрапейскай Швейцарыі. Прыйшоўшы ў МЗС, даў дарогу маладым, пасламі сталі прызначаць не нейкіх моцных гаспадарнікаў, а сапраўды прафесійных дыпламатаў. Відаць, ён бачыў вялікі сэнс у тым, каб стварыць прафесійную каманду. І гэтая каманда была створана. І МЗС пад яго кіраўніцтвам да 2020 года працаваў эфектыўна. Менавіта з МЗС пасля прэзідэнцкіх выбараў быў найбольшы адток чыноўнікаў. І гэта характарызуе тую сістэму, якую ён стварыў, — гаворыць Павел Мацукевіч у размове з «Беларускім Радыё Р*цыя».
Паводле слоў Мацукевіча, Макей спрабаваў выбудаваць і адносіны ў процівагу Расіі:

— МЗС да 2020 года быў правадніком адносін з Захадам, стаяў на абароне незалежнасці, актыўна прасоўваў нацыянальную культуру. І, па сутнасці, дзесьці браў на сябе функцыі Міністэрства культуры, асабліва пасля сыходу адтуль Паўла Паўлавіча Латушкі. Сітуацыя пасля 2020 года кардынальна змянілася. Я не думаю, што Макей жыў з ёй арганічна. Ён імкнуўся выбудаваць адносіны з трэцімі краінамі, і з Азіяй. І штосьці сапраўды атрымлівалася. Увесь азіяцкі вектар — гэта спроба выбудаваць процівагу Расіі.
Павел Мацукевіч лічыць, што ў смерці Макея не трэба прыдумляць «канспіралагічных» версій, а прыняць тое, што ў яго сапраўды даўно былі праблемы са здароўем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: