
Прэм'ер Галоўчанка падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У. У.», піша БелТА.
Для пахавання Макея створана адмысловая камісія, у якую ўключылі прадстаўнікоў розных ведамстваў. Пахаваннем будзе займацца Мінгарвыканкам, а Мінабароны абавязалася арганізаваць цырымонію развітання з чыноўнікам у сталічным Доме афіцэраў.
Пахаванне адбудзецца 29 лістапада. Макея пахаваюць на Усходніх могілках.