Лаўроў параўнаў адказы, якія ЗША і NАТO далі Расіі наконт «бяспекі»

Адказ ЗША з'яўляецца «ледзь не ўзорам дыпламатычнай прыстойнасці ў параўнанні з адказам NАТO», кажа кіраўнік МЗС Расіі Лаўроў.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Сяргей Лаўроў параўнаў адказы ЗША і NАТO на расійскія прапановы па бяспецы.

«Цяпер ідзе міжведамасная прапрацоўка атрыманых адказаў ЗША і натаўцаў. Іх змест практычна ўсім вядомы. На фоне паперы, якую даслалі нам з NАТO, амерыканскі адказ з'яўляецца ледзь не ўзорам дыпламатычнай прыстойнасці. Ад NАТO адказ настолькі ідэалагізаваны, настолькі ён дыхае выключнасцю Паўночнаатлантычнага альянсу, яго асаблівай місіяй, яго асаблівым прызначэннем, што мне проста было крыху сорамна за тых, хто гэтыя тэксты пісаў», — заявіў Лаўроў.

Міністр адзначыў, што перамовы з ЗША і NАТO яшчэ не завершаныя. Кіраўнік МЗС Расіі дадаў, што Расія рыхтуе розныя варыянты рэакцыі на адказ ЗША і NATO.


«Калі спробы дамовіцца пра ўзаемапрымальныя прынцыпы гарантавання бяспекі ў Еўропе не дадуць выніку, тады мы будзем прымаць меры ў адказ... Яны могуць быць самымі рознымі. Я буду прымаць рашэнні на аснове тых прапаноў, якія мне прадставяць нашы вайскоўцы», — сказаў Лаўроў.

Акрамя таго, ён заявіў, што на працягу некалькіх тыдняў адбудзецца чарговая расійска-амерыканская сустрэча.


Нагадаем, 26 студзеня ЗША, а потым і NАТO перадалі РФ адказы па перамовах аб бяспецы.

Паводле tass.ru