Літва ўвяла надзвычайнае становішча і прыпыніла выдачу віз беларусам
З-за вайны ва Украіне Літва ўвяла надзвычайнае становішча. Візы беларусам і расіянам цяпер таксама не будуць выдаваць.
З сённяшняга дня і да 20 красавіка ў Літве ўводзіцца надзвычайнае становішча з-за «беспрэцэдэнтнай мабілізацыяй РФ і РБ на ваенную агрэсію супраць суседняй дзяржавы Украіна і гуманітарнага крызісу, крызісу, звязанага з бежанцамі, а таксама пагрозы бяспекі краін НАТА, ЕС і іншых еўрапейскіх краін, [...] магчымых гібрыдных нападаў».
Адно з абмежаванняў, звязаных з надзвычайным становішчам, — робіцца больш жорсткім візавы рэжым для замежнікаў.
«Пасля ўзмацнення жорсткасці візавага рэжыму
прыём заяў на атрыманне візы і рашэнняў аб выдачы віз грамадзянамі РФ і РБ
прыпыняецца ў візавых установах Літоўскай Рэспублікі за мяжой, за выключэннем
выпадкаў, калі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выступае
пасярэднікам у выдачы віз».