Лукашэнка анансаваў «чысткі» сярод чыноўнікаў?

Лукашэнка 17 студзеня правёў нараду па працы з кадрамі. Падчас гутаркі з чыноўнікамі ён ён выказаўся за ўзмацненне кантролю за кадрамі і заклікаў звальняць з выканкамаў «ворагаў» без размоў.

7798464_1000.jpg


«Нам трэба ўзмацніць кантроль за работай кадраў. Трэба глядзець: звольнілі намесніка, яшчэ кагосьці, нават у райвыканкаме, — мы гэта павінны бачыць і даваць ацэнку і губернатарам, і старшыням райвыканкамаў. Калі заслугоўвае, не цягне воз, ну, лайдак, а можа быць, яшчэ і горш — вораг, ну што тут размаўляць... Размаўляць няма чаго. Калі чалавек недацягвае ў чымсьці, малады чалавек, яшчэ не вельмі разумее, мала папрацаваў — ну, папрацуйце з ім. Папрацуйце, ён павінен даць вынік. І дасць вынік. Я ўпэўнены. Калі па-чалавечы. А проста выкідваць людзей нельга. Да кадраў трэба ставіцца акуратна. Але яшчэ раз кажу: калі прафесіянал, калі адданы краіне, трэба працаваць», — завіў ён, кажучы пра звальненні ў выканкамах, пішуць Белнавіны.

Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны ацаніў размову Лукашэнкі па-свойму. Па меркаванні ўкраінскіх аналітыкаў, Лукашэнка баіцца здрады з боку сваіх жа спецслужбаў. Каб абараніцца, аўтакрат камплектуе ўласную ахову, выкарыстоўваючы супрацоўнікаў прыватнай кампаніі.

«На фоне інфармацыі аб ліквідацыі самааглошанага прэзідэнта Беларусі, Лукашэнка падазрае свае спецслужбы ў магчымай здрадзе. У прыватнасці, гаворка ідзе аб беларускім КДБ. Таму дыктатар сфармаваў новае падраздзяленне асабістай аховы, які складаецца з прадстаўнікоў адной з прыватных ахоўных кампаній краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Як піша ЦНСУ, гаворка ідзе пра кампанію «ГардСервіс», на якую ўскладзеныя задачы па фарміраванні беларускай «прыватнай ваеннай кампаніі» для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны — гэта падраздзяленне Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны, створанае «для падтрымкі і каардынацыі ўсіх, хто змагаецца за вызваленне нашай зямлі ад расійскіх акупантаў».