Першыя фота Валерыі Чарнаморцавай на волі. Ёй прысудзілі хатнюю хімію
Як і прасіў джяржаўны абвінаваўца, Валерыя атрымала 2,5 гады хатняй хіміі.

Валерыю прыйшлі падтрымаць неабыякавыя людзі. Родныя і сябры сустрэлі яе з кветкамі і падарункамі.

Сёння ў Савецкім судзе Мінска адбыўся суд над палітзняволенай экскурсаводкай Валерыяй Чарнаморцавай. Справу вяла суддзя Вольга Емяльянчанка. Валерыя — даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГа, актывістка БХД, экскурсаводка. Яна спрычынілася да стварэння віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Вялікая размова з ёй у нашым матэрыяле.

Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.