Лукашэнка: Я дапускаю, што перасядзеў, але толькі я сёння магу абараніць нашу краіну

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Раман Бабаян апублікаваў у сваім тэлеграм-канале некалькі выказванняў Аляксандра Лукашэнкі падчас інтэрв'ю.

photo_2020_09_08_14_27_41.jpg


Пра выбары:
— Я так проста не пайду. Я чвэрць стагоддзя ўладкоўваў Беларусь. Проста так усё гэта не кіну. Да таго ж, калі я пайду маіх прыхільнікаў будуць рэзаць!»
Пра Канстытуцыю:
— Мы гатовыя правесці рэформу Канстытуцыі,пасля гэтага не выключаю датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў».
Пра Марыю Калеснікаву:
— Марыя Калеснікава затрыманая за парушэнне правілаў перасячэння мяжы. Разам з двума спадарожнікамі яна мінулай ноччу спрабавала выехаць на Украіну. На памежным пераходзе яны прад'явілі дакументы беларускім памежнікам, пасля чаго былі прапушчаныя на тэрыторыю паміж РБ і Украінай. Тут пры паўторнай праверцы Калеснікаву выкінулі з машыны, а яе пасажыры на аўто прарваліся на тэрыторыю Украіны.
Пра аўтамат:
— Маё з'яўленне з аўтаматам азначала толькі адно — я нікуды не ўцёк і гатовы абараняць маю краіну да канца.
Пра прэзідэнцкі тэрмін:
— Так, я дапускаю, што я перасядзеў, я чвэрць стагоддзя працаваў на Беларусь і для беларускага народа і толькі я сёння магу абараніць нашу краіну.
Пра пратэсты:
— Па чалавечы мне вельмі крыўдна, але я разумею, што частка людзей, якія цяпер пратэстуюць, проста не ведаюць якой была наша Беларусь 20 гадоў таму, а частка гэта забылася!
Пра Каардынацыйную раду:
— Я не буду размаўляць з Каардынацыйнай радай апазіцыі, таму што я не ведаю хто гэтыя людзі. Яны ніякая не апазіцыя. Усё, што яны прапануюць — гэта катастрофа для Беларусі і беларускага народа. Яны хочуць разарваць усе нашы сувязі з брацкай Расіяй, хочуць, каб у нас былі платнымі адукацыю і медыцына. Яны хочуць, каб усе нашы прамысловыя прадпрыемствы былі знішчаныя, а рабочыя сталі б беспрацоўнымі!