Лукашэнка назваў каардынацыйную раду Ціханоўскай спробаю захопу ўлады
Аляксандр Лукашэнка назваў каардынацыйную раду спробай захопу ўлады з усімі вынікаючымі наступствамі і прыгразіў адпаведнымі мерамі.
"Новы элемент — гэта спроба заспакоіць уладу, і асабліва сілавыя структуры: " мы мірныя, мы добрыя, разумееце, мы ўжо не хочам супрацьстаяння". Гэта так і не так. Гэта шырма. Калі зазірнуць за яе, вы бачыце, што адбываецца", — цытуе Лукашэнку belta.by.
"Яны нам падкідваюць іншы бок. І патрабуюць ні многа ні мала — перадаць ім уладу. Значыць, мы гэта расцэньваем адназначна: гэта спроба захопу ўлады з усімі вынікаючымі наступствамі", — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён заявіў: "Таму я хачу папярэдзіць тых, хто ўвайшоў у гэты штаб, што мы будзем прымаць адэкватныя меры. Але выключна па Канстытуцыі і закону. У нас дастаткова гэтых мер, каб астудзіць некаторыя гарачыя галовы".