Лукашэнка распавёў пра «няпростую і важную задачу» для гісторыкаў

Наконт пытання «перапісвання гісторыі» Аляксандр Лукашэнка выказаўся сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэмікаў, дактароў навук, прафесароў навуковым супрацоўнікам, паведамляе БелТА. 

Вялікая роля ў сучасным свеце таксама адводзіцца даследаванням у гуманітарнай сферы.

...І тут перад вамі — педагогамі, гісторыкамі і сацыёлагамі — няпростая, але важная задача. Сёння многія спрабуюць перапісаць гісторыю. Ніяк не могуць супакоіцца. І вам неабходна годна адказаць на гэты выклік. Пакінуць нашчадкам аб'ектыўнае ўяўленне пра наша жыццё. Аб той гісторыі, якая сапраўды была, — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Што канкрэтна меў на ўвазе кіраўнік дзяржавы, перапісванні гісторыі ў які бок і на чыю карысць з'яўляюцца шкоднымі, Лукашэнка, нажаль, не ўдакладніў.


Паводле «Нашай Нівы»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: