Лукашэнка заявіў, што Крым расійскі, і збіраецца наведаць паўвостраў
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму. Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Таксама ён заявіў, што мае намер наведаць Крым з прэзідэнтам
Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле слоў Лукашэнкі, гэта будзе азначаць
прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй.
«Хоць ні для мяне, ні для Пуціна гэта не сакрэт, і
больш за тое, гэта проста нейкае пытанне, якога не існуе. Паміж мною і Пуціным
такога пытання няма», — дадаў ён.
У сакавіку 2014 года ў Крыме адбыўся рэферэндум, па выніках
якога паўвостраў стаў часткай Расіі. Заходнія краіны не прызналі вынікі
галасавання. Беларусь таксама дагэтуль афіцыйна не прызнавала Крым расійскім.
Акрамя таго, Лукашэнка ні разу з моманту рэферэндуму не быў на паўвостраве,
хоць Расія даўно запрашае яго наведаць гэты рэгіён.