МАГАТЭ тэрмінова праінспектуе ўкраінскія АЭС
Ва Украіну прыедзе інспекцыя МАГАТЭ для праверкі АЭС.

Старшыня МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што агенцтва плануе прыслаць інспекцыю ва Украіну для праверкі АЭС у сувязі з абстрэлам Запарожскай атамнай станцыі.
Пра гэта паведамляе ўкраінскае дзяржаўнае ведамства «Енергоатом». Таксама плануюць правесці праверку ў Чарнобыльскай зоне.