Сенатар РФ Людміла Нарусава: «З роты тэрміновай службы ў 100 чалавек дадому вярнуліся чацвёра»

Сенатар РФ Людміла Нарусава распавяла пра лёс роты расійскіх салдат тэрміновай службы, якіх прымусілі падпісаць кантракт і адправіцца ваяваць ва Украіну. 

Людміла Нарусава

Людміла Нарусава


Сенатар РФ Людміла Нарусава распавяла пра лёс роты расійскіх салдат тэрміновай службы, якіх прымусілі падпісаць кантракт і адправіцца ваяваць ва Украіну. Паводле яе слоў, са ста чалавек у жывых засталіся чацвёра. Акрамя таго, яна заявіла, што Міністэрства абароны РФ адмаўляецца пацвярджаць ці абвяргаць гэтыя даныя. Нарусава распавяла гэта падчас абмеркавання паправак у Крымінальны кодэкс, які праходзіў сёння ў Савеце Федэрацыі.
Reform.by прыводзіць кантэкст яе выказвання:
— На кім ляжыць цяжар доказу дакладнасці? — пытаецца Нарусава.
— Алена Барысаўна, а вы самі пытанне сваё разумееце? Я, напрыклад, не, — адказаў ёй сенатар Андрэй Клішас.
— Добра. Я не хацела кранаць гэтую тэму, я вам на канкрэтным прыкладзе растлумачу. На мінулым пасяджэнні я ўзняла пытанне аб законнасці адпраўлення салдат тэрміновай службы. Мы разам з калегамі звярнуліся. Я прадставіла канкрэтны спіс, нумары воінскіх частак.
Учора з зоны баявых дзеянняў ва Украіне былі выведзеныя "тэрміновікі", якіх прымушалі падпісаць кантракт або за іх падпісвалі. Але толькі ў выніку з роты ў сто чалавек жывых засталося чацвёра, — заявіла Людміла Нарусава.
У той жа дзень напярэдадні я звярталася ў ваеннае ведамства, — працягнула сенатар. — «Пацвердзіце гэтую інфармацыю». Мне адмаўлялі. Вы мяне абвінавачвалі, што я даю недакладную інфармацыю. Але ваеннае ведамства, якое адмаўляецца пацвердзіць, дакладная [гэтая інфармацыя] , ці не — гэта як?