Пуцін спрабуе ўцягнуць АДКБ у вайну супраць Украіны
Сакратар СНБА Украіны Аляксей Данілаў лічыць, што прэзідэнт краіны-агрэсара хоча ўцягнуць у вайну іншыя краіны.
Прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін хоча ўцягнуць у вайну супраць Украіны іншыя краіны — у прыватнасці, дзяржавы-ўдзельніцы Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Пра гэта сакратар СНБА Аляксей Данілаў заявіў у эфіры тэлемарафона.
«Наша выведка дае наступныя даныя. Пуцін вельмі хоча прыцягнуць АДКБ: кіргізаў, узбекаў і іншыя народнасці. Калі мы гэта ўбачым, то гэта будзе наогул недапушчальна. Цяпер ёсць інфармацыя, што яны спрабуюць збіраць з Далёкага Усходу, дзе жывуць удмурты і якуты. Яны ўжо там збіраюць, таму што жадаючых ваяваць у іх ужо не так шмат», — адзначыў Данілаў.
Дзяржавамі-членамі АДКБ з'яўляюцца Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія, Кіргізія і Таджыкістан.
Раней генеральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енс Столтэнберг заявіў, што бліжэйшыя дні расійскага ўварвання ва Украіну будуць яшчэ горшымі.