Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла сёння рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
![statkevich_2.jpg statkevich_2.jpg](/img/v1/news/full/statkevich_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адну з адмоваў атрымала ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча.
Жонка вязня і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч, адзначыла, што ўжо на працягу ўжо двух апошніх гадоў розныя прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама неаднаразова заяўлялі, што група Міколы Статкевіча не будзе зарэгістраваная ні ў якім разе. Але гэтую адмову жонка палітзняволенага не разглядае як паражэнне.
Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.