Меркель будзе абмяркоўваць Беларусь у Маскве
Канцлерка Германіі Ангела Меркель падчас візіту ў Расію мае намер абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт. Ён таксама назваў сярод тэм канфлікт на ўсходзе Украіны.
![1173_merkel.jpg 1173_merkel.jpg](/img/v1/images/1173_merkel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гаворка будзе ісці дакладна пра буйныя міжнародныя тэмы: пра канфлікт на ўсходзе Украіны, для вырашэння якога Расія можа зрабіць больш, чым робіць, пра Беларусь», — цытуе яго REFORM.by са спасылкай на ТАСС.
Таксама можа быць закранутая тэма Афганістана.
Ангела Меркель у найбліжэйшы тыдзень мае намер паслядоўна наведаць Маскву і Кіеў.