Фота: twitter.com/chudentsov
Пра гэта Мядзінскі заявіў на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Расіі і Беларусі, піша
news.tut.by.
— Апошнім часам у СМІ ўсё часцей з'яўляецца інфармацыя аб тым, што руская мова знікае з шыльдаў, на спартыўных мерапрыемствах шыльды на англійскай і беларускай <...> Я б вельмі прасіў ... каб гэтая найважнейшая частка нашага культурнага гуманітарнага супрацоўніцтва [падтрымка рускай мовы] апынулася ў фокусе Міністэрства культуры [Рэспублікі Беларусь].
Паводле яго слоў, пытанне мовы — гэта тое, што аб'ядноўвае абедзве краіны і з'яўляецца велізарнай сумеснай працай.
У сваю чаргу міністр культуры Беларусі Юрый Бондар заявіў, што рускай мове ў Беларусі «нічога не пагражае».
— Наадварот, мы сёння думаем над дзяржаўнымі праграмамі па папулярызацыі беларускай мовы. Пераважная большасць насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове, выхаванае на высокіх ідэалах рускай літаратуры <...> Я не магу ўявіць такой сітуацыі, калі руская мова будзе чужой для беларускага народа і Беларуcі.
Тэма беларусізацыі не ўпершыню трапіла ў заявы расейскіх афіцыйных асоб. 9 лютага амбасадар Расеі ў Мінску Міхаіл Бабіч заявіў, што паміж мяккай беларусізацыяй і дэрусіфікацыяй — тонкая мяжа. Разам з тым, амбасадар адзначыў, што ў Беларусі беражліва ставяцца да рускай мовы.