На Берасцейшчыне былі затрыманы 2 тысячы 155 чалавек

2 тысячы 155 чалавек агулам было затрымана на тэрыторыі Берасцейскай вобласці за ўдзел у мірных пратэстах з 9 па 16 жніўня. Такую інфармацыю агучылі ў прэс-службе МУС абласнога выканаўчага камітэта.

uut.jpg

Жыхары Берасцейшчыны з жахам успамінаюць падзеі мінула тыдня і баяцца называць свае імёны:
– Мяне таксама затрымлівалі, 9 жніўня. Мы абышліся лёгкім спалохам, у нас быў толькі маральны ціск. Я там зверстваў ніякіх не бачыў. Да 9-га была ўсё спакойна. А ўжо далей – 10, 11, 12 – ёсць людзі, якіх проста на вуліцы бралі ў 17-18 гадзін вечара. Знаёмы ёсць, у яго маленькае дзіцё, сям’я, ён проста ішоў у краму, яго затрымалі. Тады каля 30 чалавек затрымалі. Іх збівалі.
Афіцыйная прычына затрымання больш чым дзвюх тысяч чалавек у Берасцейскай вобласці — удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Паводле Радыё Рацыя