З ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста адпусцілі палітычных

Пра гэта паведаміла па тэлефону дзяжурная па ІЧУ. «Яшчэ ўчора ўначы. Усіх, хто быў затрыманы за ўдзел у акцыях. Засталіся чалавек 20, на каго заведзеныя крымінальныя справы».

Фота Яўгена Бяласіна

Фота Яўгена Бяласіна


На пытанне, ці былі заведзеныя справы за ўдзел у “палітыцы”, супрацоўніца адказала, што дакладна не ведае. На падзяку за вызваленне ўчора лідара гурта “Дай дарогу!” Юрыя Стыльскага адказала, “рашэнне прымалі супрацоўнікі ІЧУ”.
Іншыя ізалятары часовага ўтрымання Брэста не адказвалі на тэлефанаванні.
Нагадаю, што пасля мітынга з удзелам некалькіх дзясяткаў тысяч берасцейцаў і выступу на ім старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука каля траціны ўдзельнікаў накіраваліся пад велізарным бел-чырвона-белым сцягам да ІЧУ Ленінскага РАУС. Побач з ім база спецбатальёна ўнутраных войскаў. Увесь Брэст чуў адтуль пошчак АМАПаўскіх шчытоў. Вынік — вызваленне палітзняволеных.