На Пуціна нядаўна быў здзейснены няўдалы замах

Пра тое, што пасля пачатку вайны ва Украіне на Пуціна быў здзейснены няўдалы замах, распавёў кіраўнік ГУР Украіны Кірыл Буданаў, піша "Украінская Праўда"

da2b68ee50a4e97fa3e8e5e6a5f5a62d.jpg

Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў распавёў, што на жыццё прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна быў замах. Гэта здарылася пасля пачатку вайны супраць Украіны.

Пра гэта Кірыл Буданаў распавёў у інтэрв'ю "Украінскай праўдзе"

"На Пуціна былі замахі… — сказаў Кірыл Буданаў. — На яго не так даўно быў нават замах па лініі, як гаворыцца, прадстаўнікоў Каўказа. Гэта не публічная інфармацыя. Здзейснены няўдалы замах, аднак ён рэальна меў месца... Гэта прыблізна 2 месяцы таму было.

Яшчэ раз кажу, ён быў няўдалым. Агалоскі ніякай гэта падзея не мела, але яна мела месца".