На 11 лютага запланавана сустрэча ў нармандскім фармаце ў Мінску

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін абмеркавалі ў ходзе тэлефоннай канферэнцыі ў нармандскім фармаце шляхі дасягнення мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.



narmandski_farmat.jpg

Суразмоўцы дасягнулі прагрэсу ў абмеркаванні комплексу мер па імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей.
Яны дамовіліся правесці экспертныя кансультацыі ў Берліне прадстаўнікоў МЗС у панядзелак і сустрэчу Трохбаковай кантактнай групы ў аўторак з удзелам падпісантаў Мінскіх дамоўленасцей.
Пётр Парашэнка, Франсуа Аланд, Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін дамовіліся правесці сустрэчу ў нармандскім фармаце ў сераду 11 лютага ў Мінску.
Яны таксама чакаюць, што іх намаганні ў час сустрэчы ў Мінску прывядуць да неадкладнага і безумоўнага двухбаковага спынення агню.
president.gov.ua