Навумчык: Усе «гарантыі» Лукашэнку не маюць значэння
Як Лукашэнка адмяняў гарантыі іншым, гэтак жа лёгка могуць быць адмененыя гарантыі і яму самому, лічыць палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык.
![Палац Незалежнасці, адна са шматлікіх рэзідэнцый Лукашэнкі. Ілюстрацыйнае фота «НЧ» Палац Незалежнасці, адна са шматлікіх рэзідэнцый Лукашэнкі. Ілюстрацыйнае фота «НЧ»](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas9_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палац Незалежнасці, адна са шматлікіх рэзідэнцый Лукашэнкі. Ілюстрацыйнае фота «НЧ»
— Усе гэтыя «гарантыі» Лукашэнку пасля адстаўкі (пры тым, што я ўжо не першы год кажу — не будзе ніякага «транзіту ўлады»), — піша Сяргей Навумчык у сваім ТГ-канале. — Не маюць аніякага значэння. Адменяць іх за пяць секунд.
Гэтаму ёсць прыклад у нашай найноўшай гісторыі, і даў яго ніхто іншы, як сам Лукашэнка.
На пачатку 1995-га, напярэдадні парламенцкіх выбараў, Вярхоўны Савет XII склікання прыняў папраўкі ў Закон «Аб статусе дэпутатаў». Былым дэпутатам ВС прадугледжваліся льготы. Там засталіся і ранейшыя, цалкам справядлівыя (напрыклад, працаўладкаванне на пазіцыю, роўную той, якую дэпутат займаў да свайго абрання). Але былі і новыя: пажыццёвае медыцынскае абслугоўванне ў «лечкамісіі», пажыццёвыя льготы пры набыцці квіткоў на транспарт, на аплату камунальных паслуг, нарэшце, права выхаду на пенсію ў 55 гадоў (ці, здаецца, нават у 50), з пенсіяй у памеры не менш як 75% акладу дзеючага міністра. І шмат чаго падобнага.
Глядзіце таксама
![Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб прэзідэнце Падсцяліў саломку. Ці дапаможа? Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб прэзідэнце](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas9_logo_1_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Мы, дэпутаты БНФ, за новыя льготы не галасавалі і нават прынялі на гэты конт палітычную заяву. Абурыўся гэтым і Лукашэнка. Магчыма, адзіны выпадак, калі нашы і яго пазіцыі супалі.
Лукашэнка закон пра гарантыі былым дэпутатам практычна адразу ж адмяніў — хаця аніякага фармальнага канстытуцыйнага права на гэта не меў.
Будуць ліквідаваныя і прызначаныя Лукашэнкам самому сабе і свайму сямейству гарантыі і льготы.
За выключэннем аднаго: ахова былога прэзідэнта «у месцы яго знаходжання».
Дакладней — у месцы яго зняволення.
Глядзіце таксама
![Аляксандр Лукашэнка старэе, гэта бачаць нават «ябацькі» Час не падманеш. Ідэя сыходу Лукашэнкі можа аб’яднаць «бчбэшнікаў» і значную частку «ябацек»](/img/v1/images/pres_sluzba_lukasnenki.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, на днях Лукашэнка падпісаў папраўкі ў «прэзідэнцкі» закон, якія былі прынятыя напрыканцы мінулага года Палатай прадстаўнікоў і Саветам рэспублікі. Гарантыі прэзідэнту, які выконвае свае паўнамоцтвы, уключаюць дзяржаўнае забеспячэнне і абслугоўванне. Акрамя таго, у новую рэдакцыю закона ўключаны:
- заработная плата ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- памяшканні для пражывання, часовага знаходжання і (або) адпачынку;
- транспартнае абслугоўванне;
- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, сацыяльнае-бытавое і іншае абслугоўванне;
- дзяржаўная ахова, якая ўскладаецца на дзяржаўны орган спецыяльнага прызначэння;
- выдаткі на прадстаўнічыя мэты ўнутры краіны;
- выдаткі, звязаныя з наведваннем замежных дзяржаў;
- медыцынскае абслугоўванне;
- абавязковае дзяржаўнае страхаванне;
- урадавая і спецыяльная сувязь.
Усе гарантыі, за выключэннем зарплаты, распаўсюджваюцца на членаў сям'і прэзідэнта на працягу тэрміну яго паўнамоцтваў.