Пастухоў: Якая вайна з NATO, калі ўкраінскія беспілотнікі атрымліваецца збіць толькі ў цэнтры Масквы!

Пра якія атамныя ўдары па сталіцах Усходняй Еўропы кажа абывацелю па «скрыні» прапаганда? Калі нават збіць украінскія беспілотнікі, зробленыя на каленцы, атрымліваецца ледзь не над Чырвонай плошчай? Кожны блеф усё ж такі павінен мець межы.

111127729x547_2.jpg

Над Масквой і раніцай 11 жніўня змагаліся з беспілотнікам. Мінабароны РФ кажа, што паспяхова: дрон здолелі збіць, «сур'ёзных разбурэнняў няма», абломкі ўпалі ў раёне Карамышаўскай набярэжнай. 

Гісторык і палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграме разважае пра беспаспяховасць змагання РФ з NATO.

— Успомніўся чамусьці радок з запісных кніжак Ільфа: па радыё паведамілі, што сёння ў ценю 50 градусаў, але што рабілі людзі ў гэты час і чаму яны сядзелі менавіта ў ценю, дзе было так горача, не сказалі. 

Я чалавек не ваенны, таму маю права на дурныя пытанні. Вось адно з іх: а чаму, уласна, беспілотнікі трэба знішчаць менавіта над Масквой, у «Масква-Сіці», на Карамышаўскай набярэжнай, на Камсамольскім праспекце? Няўжо лепшага месца для гэтага на працягу ўсяго маршруту палёту ад украінскай мяжы да цэнтра расійскай сталіцы не знайшлося? 

Навошта так доўга чакаць? Ці ёсць нейкі асаблівы кайф у тым, каб збіваць іх менавіта ў цэнтры Масквы, каб дзеці парадаваліся феерверку? 

Мне здаецца, што гэта ўсё ж такі ненаўмысна. Проста збіць іх раней, на падлёце да Масквы, не атрымліваецца. 

У гэтым няма нічога, чаго варта было б саромецца — задача сапраўды няпростая. 

Але тады ўзнікае другое, звязанае з гэтым пытанне: пра якую ядзерную вайну з NATO і пра якія атамныя ўдары па сталіцах Усходняй Еўропы вы «ўціраеце» абывацелю па «скрыні»? Калі ў вас збіць украінскія беспілотнікі, зробленыя на каленцы і на грошы, сабраныя па падпісцы, атрымліваецца ледзь не над Чырвонай плошчай, то што вы будзеце рабіць з абсталяванымі ядзернымі боегалоўкамі крылатымі ракетамі Альянсу, якія паляцелі ў адказ? 

Ядзерную зброю таксама саб'е над Карамышаўскай набярэжнай? Поспехі вашых камунальных службам прыбіраць ядзерны пыл. 

Кожны блеф усё ж такі павінен мець межы. У Расіі няма ніякай абароненасці на выпадак сур'ёзнай рэальнай сусветнай вайны з праціўнікам, больш развітым у ваенных адносінах, чым Грузія і Украіна. Дый і з Украінай нешта не вельмі атрымліваецца. 

Вы прадаяце самагубства па цане Перамогі і шукаеце дурняў, якія на гэта купяцца.