Павел Усаў: У Беларусі разгортваецца самы негатыўны сцэнар развіцця падзей

Відаць, наша краіна ўваходзіць у самы негатыўны сцэнар развіцця падзей, піша ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Павел Усаў.

Мяркуючы па ўсім Беларусь уваходзіць у самы негатыўны сцэнар развіцця падзей. Верагодна, што ў краіне ўжо разгортваецца "падрыхтоўка па прыняцці, як мінімум 20 тысяч" мабілізаваных расіян".

З вынікаючымі адсюль наступствамі.

1. Прызнанне далучэння ўкраінскіх тэрыторый да Расіі.

2. Размяшчэнне новай расійскай групоўкі.

3. Мабілізацыя ўласных рэсурсаў.

4. Уступленне ў актыўную фазу вайны.

Зразумела, што гэта можа быць інфармацыйны зандаж пазіцыі афіцыйнага Мінска. Чаканне іх рэакцыі па "рэферэндумах". Так або не. 

Аднак мы бачым, што, пачынаючы з "абвяшчэння рэферэндумаў", прадстаўнікі беларускага рэжыму не ў стане пазначыць сваю пазіцыю. Гэта таксама ўскосна паказвае на негатыўны сцэнар


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: