Пазняк выступіў на пікеце пратэсту супраць візіту Лукашэнкі ў ААН
У Нью-Ёрку перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 27 верасня прайшла акцыя пратэсту. У ёй актыўны ўдзел узялі беларусы, украінцы, рускія, татары, выхадцы з краін Лацінскай Амерыкі і Азіі.
Сярод удзельнікаў акцыі пратэсту быў і лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк.
Як вядома, для ўдзелу ў саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН у ЗША прыехалі і лідары краін, якія лічацца недэмакратычнымі, нават дыктатарскімі. Супраць іх і пратэставалі жыхары ЗША і імігранты.
Асабліва на акцыі пратэсту дасталося расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну за яго палітыку ў адносінах Украіны.
Фота Беларуска-Амерыканскага задзіночання