Прапановы па скарачэнні у пасольствах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання — МЗС
Прапановы, агучаныя напярэдадні МЗС Беларусі, па скарачэнні дыпперсанала у пасольствах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання.

Гэта вынікае з адказу прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза на просьбу дзяржагентства БелТА пракаментаваць заявы МЗС Літвы аб тым, што яны не збіраюцца скарачаць дыпламатычны персанал сваіх дыпустановаў у нашай краіне, паведамляе БелТА.
"Зробленыя намі прапановы знаходзяцца выключна ў плоскасці суверэнных правоў Беларусі і ніхто іх не абавязаны, ды і, уласна, не збіраўся абмяркоўваць з літоўскім бокам. Калі адысці ад дыпламатычнай казуістыкі, то гэта значыць, што такія прапановы абавязковыя для выканання літоўскім МЗС", - паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Яго цытуе дзяржагенства БелТА ў суботу.
interfax.by