Праваабаронца Наста Лойка заявіла пра катаванні электрашокерам

Яе зноў адправілі на 15 дзён на Акрэсціна.

lojka_2.jpg


Як паведамляе Human C*nstanta, Наста не выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо была перазатрымана паводле новага артыкула.
Сёння ёй зноў прысудзілі арышт. На працэсе Наста Лойка заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.
Наста моцна захварэла.
За ўвесь гэты час на Акрэсціна атрымалася перадаць лекі, аднак ёсць інфармацыя, што лекі так і не дашлі да Насты. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены», — паведамляюць Human C*nstanta.
Нагадаем, 6 кастрычніка Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 сутак за кратамі. З яе знялі абвінавачванні па справе «Вясны».
Пазней яе зноў затрымалі.
У праўладным канале з'явілася «пакаяльнае» відэа з ёй. Гэтым разам праваабаронцу абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Паміж гэтымі затрыманнямі «Новы Час» паспеў зрабіць інтэрв'ю з Настай: