Міліцыянты знайшлі чарговую «экстрэмісцкую ячэйку» — «Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта»
Супраць пяці затрыманых удзельнікаў «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» распачалі крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы.
Як паведамляе МУС, супраць пяцярых маладых людзей ва ўзросце
ад 16 да 26 гадоў узбуджана крымінальная справа за стварэнне «экстрэмісцкага
фарміравання» або ўдзел у ім (арт. 361-1 КК).
Нагадаем, пра іх затрыманне стала вядома 9 лістапада. Тады паведамлялася, што
затрыманыя «вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасць у кожным рэгіёне,
абмяркоўвалі і планавалі дыверсіі і тэракты, у тым ліку на чыгуначнай дарозе і
з выкарыстаннем кактэйляў Молатава».
Пра нейкія рэальныя «экстрэмісцкія дзеянні» затрыманых не паведамляецца.
Нагадаем, што пасля падзей 2020 года ўлады прызнаюць «экстрэмістамі-тэрарыстамі» амаль кожнага больш-менш заўважнага апанента Лукашэнкі. У адпаведных спісах ужо тысячы людзей.