Прэзідэнт Польшчы павіншаваў беларускі народ са 100-годдзем БНР
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў народ Беларусі са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.

Анджэй Дуда. фота з сайта www.racyja.com
"У 100-ю гадавіну гэтай падзеі ўсім беларусам, з якімі польскі народ аб'ядноўвае агульная гісторыя і культура, перадаю сардэчныя пажаданні дабрабыту і поспехаў у развіцці іх радзімы", — напісаў Дуда ў паведамленні, якое публікуе канцылярыя польскага прэзідэнта.
Дуда звярнуў увагу на тое, што юбілей абвяшчэння незалежнасці БНР адзначаюць дэмакратычныя колы, улады ў святкаванні не ўдзельнічаюць. Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што ўлады не дазволілі вулічнае шэсце ў Мінску, на чым настойвала частка апазіцыі. У выніку апошнімі днямі былі затрыманыя і прыгавораныя да арыштаў апазіцыйныя палітыкі і актывісты. У паведамленні, у прыватнасці, згадваюцца Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык.
Прэзідэнт Польшчы таксама нагадаў, што і год таму падчас вулічных акцый у Дзень Волі ў Беларусі былі затрыманыя некалькі сотняў чалавек.