У Бабруйску здзекуюцца з затрыманай Таісіі Кабанчук
У бабруйскім СІЗА затрыманай Таісіі Кабанчук міліцыянты ўжо суткі не перадаюць ваду, ежу і неабходныя лекі.
Ужо
суткі ў бабруйскім СІЗА працягваюцца
катаванні адной з заяўніц акцыі да
100-годдзя БНР у Бабруйску.
Міліцыянты адмаўляюцца перадаць ваду, ежу і неабходныя лекі, паведамляе ў
фэйсбуку Аег Аксёнаў.
Нагадаем, каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук затрымалі ўчора, 24 сакавіка, у Бабруйску. Тады некалькі невядомых у цывільным заштурхалі актывістку ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС.
Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка — калі будзе праходзіць акцыя ў Мінску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.