Фота МЗС РФ
"Беспрэцэдэнтны палітычны і санкцыйны ціск з боку так званага калектыўнага Захаду падштурхоўвае нас да таго, каб паскорыць аб'яднальныя працэсы, — цытуе словы Пуціна яго прэс-служба. — Бо разам прасцей мінімізаваць шкоду ад прымаемых незаконных санкцый, лягчэй асвойваць выпуск запатрабаванай прадукцыі, напрацоўваць новыя кампетэнцыі і пашыраць супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі".
Аляксандр Лукашэнка ў сваім відэазвароце заявіў, што краіны постсавецкай прасторы "павінны быць шчыра зацікаўлены ў збліжэнні" з саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі, "калі, канешне, яны хочуць захаваць свой суверэнітэт і незалежнасць". Атрымліваецца, што на словах Лукашэнка не бачыць ніякай пагрозы з боку Расіі. Напярэдадні ён гаварыў, што не трэба крычаць, што "тут Пуцін захапіў Беларусь".
Паводле Еўрарадыё