Рашэнне суда па кнізе Бяляцкага — палітычнае
З нагоды рашэння Ашмянскага суда, які прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай" забароненай да ўвозу ў Беларусь сакратарыят ГА "Саюз белраускіх пісьменнікаў" праняў адпаведную заяву.

"Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, — гаворыцца ў заяве. — Нагадаем, што кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў, прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні".