Сайт Навальнага ўнеслі ў чорны спіс пасля расследавання пра «Насцю-Рыбку»
Персанальны сайт блогера Аляксея Навальнага ўнесены ў Адзіны рэестр даменных імёнаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць рэсурсы, якія змяшчаюць забароненую да распаўсюду ў Расіі інфармацыю.

Аляксей Навальны
Гэта вынікае з дадзеных рэестра.
Рашэнні прынятыя 9 лютага Усць-Лабінскім раённым судом, размешчаным у Краснадарскім краі. Доступ да сайта пакуль не абмежаваны.
Акрамя гэтага, у рэестр ўнесена старонка на сайце з адным з расследаванняў Навальнага і адпаведны ролік на YouTube.
Расследаванне прысвечана мільярдэру Алегу Дзерыпаску (т.зв. «Насця-Рыбка»). Прадстаўнік бізнэсмэна назваў усе абвінавачванні ў адрас Дзерыпаскі «ўяўленнем групы асоб» і запэўніў, што прадпрымальнік мае намер звярнуцца ў суд для абароны сваёй рэпутацыі.
Паводле «Нашай Нівы»