У Падмаскоўе разбіўся пасажырскі самалёт
Адразу пасля вылету з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава разбіўся Ан-148 Саратаўскай авіяліній, які накіроўваўся ў Орск. На борце знаходзіўся 71 чалавек. Самалёт, як мяркуецца, упаў, у раёне вёскі Аргуново.
Фотf: ТАСС, Віталій Белаўсаў
На flightradar24 трэк гэтага рэйса выглядае вось так. Ён вылецеў у 14:21 і праз сем хвілін знік. Апошняя адзнака была на вышыні каля кіламетра, паведамляе meduza.io.
«Інтэрфакс» ўжо паведамляе, што відавочцы бачылі, як падаў падпалены самалёт. Ці азначае гэта непаладкі ў паветры ці тэракт, незразумела. Пакуль афіцыйных версій няма — экіпаж проста перастаў выходзіць на сувязь.
Крыніца агенцтва дадае, што, па непацверджаных дадзеных, шанцаў выжыць у тых, хто знаходзіўся на борце, не было.