Спецдакладчык ААН: сітуацыя ў Беларусі можа пагоршыцца

Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў беларускія ўлады спыніць акты гвалту і пераследу ў дачыненні да дэманстрантаў ды паважаць свабоду мірных сходаў.

f814942c_a38c_404f_908a_57ed3efdb4da_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Я ўважліва сачу за развіццём сітуацыі, паколькі паведамленні, якія заслугоўваюць даверу, гавораць аб арышце прынамсі 70 чалавек, якія мірна пратэставалі супраць указу [аб дармаедах — РС], а таксама 18 журналістаў, якія асвятлялі падзеі», — заявіў спадар Харашці.
«У выніку гвалтоўнай рэакцыі ўладаў, якая нагадвае [рэакцыю на дэманстрацыі ў 2010 годзе — РС], сітуацыя стала дастаткова няўстойлівай для таго, каб змяніцца ў бок пагаршэння. Небяспека эскалацыі ўжо часткова матэрыялізавалася, паколькі некалькі лідараў апазіцыі, у прыватнасці Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, былі прысуджаныя да пазбаўлення волі на два тыдні», — падкрэсліў Харашці.
Мандат спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі дзейнічае з 2012 году. З моманту яго ўвядзення ААН прызначае спецдакладчыкам Міклаша Харашці, былога прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ. Афіцыйны Мінск не прызнае гэтага мандату і не супрацоўнічае са спецдакладчыкам.
svaboda.org