Справа палітыка Вячаслава Сіўчыка вернута на дапрацоўку ў РУУС

Сёння у судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа лідара руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка, затрыманага з прымяненнем фізічнай сілы ўначы ў пад’ездзе дома.

siuchyk_4.jpg


Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП) і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4. КаАП). Планавалася, што суд пачнецца ў 11-00.  У судзе сабраліся журналісты, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, Галіна Сіўчык, Алесь Макаеў, іншыя актывісты.



Аднак палітыка супрацоўнікі міліцыі доўга вазілі па горадзе ў аўтамабілі, спадзеючыся, што з суда сыйдуць сябры і прыхільнікі Сіўчыка.



У суд яго прывезлі толькі ў 14-50. Справу разглядае суддзя Наталля Вайцэховіч.



Міліцыя не дазволіла перадаць актывісту акуляры, хаця ў яго слабы зрок.



Адвакат Сіўчыка хадайнічаў, каб пратаколы аб правапарушэнні накіравалі на дапрацоўку, паколькі яны былі складзеныя раней, чым яго затрымалі. Суддзя не пагадзілася. Адхіліла таксама хадайніцтва весці працэс на беларускай мове. У судзе выступілі сведкамі супрацоўнікі міліцыі Давыдаў і Корсак.



Суддзя вярнуў пратаколы на дапрацоўку, паколькі  час і месца здзяйснення правапарушэння не адпавядаюць пратаколу затрымання.


spring96.org


http://spring96.org/be/news/82866