Святлана Ціханоўская атрымала прэмію «Змагар за свабоду»
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская атрымала прэмію «Змагар за свабоду» «Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі» (CEPA).

© AP / Christoph Soeder
Прымаючы ўзнагароду на віртуальнай цырымоніі, Ціханоўская адзначыла, што прэмію ўжо другі раз прысуджаюць тым, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі: у мінулы раз яе атрымаў літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч Лінас Лінкявічус.
«Гэта каштоўны знак падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці, — сказала палітык. — Але барацьба яшчэ далёкая ад завяршэння».
Сваю ўзнагароду Ціханоўская прысвяціла ўсім беларусам, хто пацярпеў ад рэпрэсій улады пасля выбараў 2020 года.
naviny.online