Святлана Ціханоўская дамаглася аднаўлення выдачы віз беларусам у пасольстве Чэхіі

Пасольства Чэхіі ў Мінску хутка адновіць выдачу віз беларусам, паведаміў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.


У пачатку сакавіка Чэхія спыніла прыём і апрацоўку заяў на атрыманне віз (за выключэннем гуманітарных) і дазволаў на доўгатэрміновае і пастаяннае пражыванне для грамадзян Беларусі з-за падтрымкі беларускімі ўладамі расійскага ўварвання ва Украіну, піша АФН.

Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, падчас візіту ў Чэхію таксама ўдалося дамовіцца з чэшскімі ўладамі аб выключэнні Беларусі з закона, які зрабіў бы міграцыю беларусаў у Чэхію немагчымай.

«Мая задача заключалася ў тым, каб данесці думку ... што нельга караць беларусаў за дзеянні Лукашэнкі, што народ і рэжым — гэта не адно і тое ж, што Беларусь і Расія — гэта не адно і тое ж... Беларусы ніякай пагрозы для Чэхіі не нясуць», — цытуюць Ціханоўскую замежныя медыя.

Таксама паведамляецца, што Ціханоўская правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, прэм'ерам, кіраўніком парламента, ключавымі міністрамі Чэхіі і мэрам Прагі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: