Святлана Ціханоўская прызначыла Аляксандра Шлыка спецыяльным прадстаўніком па выбарах
Аляксандр Шлык — эксперт па выбарах. Апошнія 10 гадоў ён працаваў у аддзеле па выбарах БДІПЧ АБСЕ, з 2016 года быў яго кіраўніком. У гэтым якасці кіраваў наглядам за ўсімі выбарамі ў рэгіёне АБСЕ. Дапамагаў краінам прыводзіць іх выбарчыя працэсы ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, гаворыцца ў паведамленні.
![400097800433_346934.jpg 400097800433_346934.jpg](/img/v1/images/400097800433_346934.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Шлык скончыў эканамічны факультэт БДУ, магістратуру па паліталогіі Цэнтральна-Еўрапейскага Універсітэта (Венгрыя), магістратуру па міжнароднаму развіццю і кіраванню Лундскага Ўніверсітэта (Швецыя).
У якасці прадстаўніка па выбарах Шлык будзе кіраваць
падрыхтоўкай заканадаўчай і практычнай базы для правядзення дэмакратычных
выбараў, арганізоўваць грамадскія кансультацыі падыходаў да выбарчай рэформы,
каардынаваць працу з міжнароднымі партнёрамі і экспертамі ў сферы выбараў.
Аляксандр Шлык: «Падзеі з 9 жніўня 2020 паказалі,
што грамадзяне Беларусі хочуць сумленных і празрыстых выбараў і не гатовыя
мірыцца з фальсіфікацыямі. Мы будзем працаваць над тым, каб дэмакратычныя
выбары былі заснаваныя на дакладных і справядлівых правілах, сталі зразумелай і
блізкай усім мэтай, а пасля мірных пераўтварэнняў рэальнасцю ў новай Беларусі».