Таццяну Кім аштрафавалі, паблытаўшы з Таццянай Севярынец

Грамадская актывістка Таццяна Кім атрымала штраф 15 базавых велічынь за ўдзел ва ўсенароднай варце ў Курапатах 11 жніўня. Суд над жанчынай адбыўся 10 верасня, паведаміла яна НЧ.

zahadnaja1_2018_08_11_kurapaty_a._ljaszkevicz_0088_logo.jpg

Працэс прайшоў у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Таццяну Кім затрымалі 11 жніўня ў Курапатах, калі яна вярталася дамоў пасля ўсенароднай вахты, на якую сабралася каля 20 чалавек. Завезлі ў Бараўлянскі РАУС, склалі пратакол і адпусцілі. У той дзень больш нікога не затрымлівалі, таму абаронцы здзівіліся інтарэсу супрацоўнікаў міліцыі да спадарыні Таццяны. Потым стала зразумела, што Таццяну Кім паблыталі з Таццянай Севярынец: на відэа, знятым актывісткай Ганнай Шапуцькай, міліцыянт называе Таццяну Кім «Яўгенаўнай» (гэта імя па бацьку Таццяны Севярынец). Нягледзячы на памылку, Таццяна Кім у выніку атрымала штраф.

Таццяна Кім на варце ў Курапатах 11 жніўня
Фота Алены Ляшкевіч