Тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» прызнаны экстрэмісцкім
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" прызнаная экстрэмісцкай, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на сайт Генпракуратуры.
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» прызнаная экстрэмісцкай, гаворыцца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры ў пятніцу.
«Падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт у Генеральнай пракуратуры выявілі, што ў тэлеграм-канале "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" публікаваліся паведамленні з прамымі заклікамі да актаў экстрэмізму, накіраваных на дэстабілізацыю працы чыгуначнага транспарту і актыўнае ўцягванне ў незаконныя забастоўкі», — адзначылі ў ведамстве.
Там удакладнілі, што на гэтым канале таксама распаўсюджвалася «інфармацыя, мэта якой — распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў органаў кіравання і кіраўніцтва арганізацый чыгуначнага транспарту».
«Тут жа публікаваліся персанальныя даныя дзяржаўных службовых асоб. Як вынік — рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска задаволена заява намесніка генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі названага тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі», — падкрэслілі ў Генпракуратуры.
Там паведамілі, што Міністэрству інфармацыі загадана ўключыць гэты інтэрнэт-рэсурс у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.