У Беларусі пачынае працу місія МВФ
У Мінску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі, паведамляе Еўрарадыё.

Белта
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у нашай краіне.
Кіруе місіяй Жак Міньян. Працаваць яна будзе з 29 кастрычніка па 5 лістапада. Місія прыбыла для ацэнкі эканамічнай сітуацыі. Плануецца, што прадстаўнікі місіі правядуць сустрэчы ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.
На пачатку 2020 года ў Беларусь прыедзе місія МВФ па Артыкуле IV статута фонду. У адпаведнасці з Артыкулам IV МВФ праводзіць двухбаковыя абмеркаванні з дзяржавамі-чальцамі. Група супрацоўнікаў фонду прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з уладамі змены ў эканоміцы і эканамічную палітыку.