У Беларусі пройдуць вучэнні з удзелам 100 расійскіх дэсантнікаў
З 14 па 27 сакавіка на палігоне «Асіповіцкі» (Магілёўская вобласць) пройдуць вучэнні з удзелам вайскоўцаў Паветрана-дэсантных войск расійскай арміі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Калі казаць дакладней, то гэта батальённыя тактычныя вучэнні з асабістым складам 357 асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, у якіх прымуць удзел каля ста вайскоўцаў 234 дэсантна-штурмавога палка 76 гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войск Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
Вайскоўцы адпрацуюць падрыхтоўку і вядзенне спецыяльных дзеянняў узмоцненым парашутна-дэсантным батальёнам.
Вучэнні пройдуць ў тры этапы. Парашутна-дэсантны батальён адпрацуе пытанні па вядзенні спецыяльных дзеянняў, па пераадоленні воднай перашкоды з далейшым выхадам на этапы баявой стральбы днём і ноччу.
Вучэнні прадугледжаныя планам супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі на 2021 год.
Паводле 42.tut.by