У Расіі абурыліся, што беларуская нацыя «старэйшая за расіян на 200 гадоў»

У Расіі абурыліся, што беларуская нацыя "старэйшая за расіян на 200 гадоў". Падчас ток-шоу "Время покажет" у эфіры расійскага Першага канала абмяркоўвалася кніга беларускага гісторыка Алега Трусава "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы". 

szou.jpg


Як можна меркаваць, саму кнігу расіяне не чыталі, яны цытавалі публікацыю пра яе прэзентацыю. Прагучала, што беларусы — "сапраўдныя рускія", што Сувораў "паліў вёскі" і г. д. Вядучы Арцём Шэйнін настойліва спрабаваў правесці паралелі паміж сітуацыяй у Беларусі і ва Украіне. Ён мяркуе, што ў нашай паўднёвай суседкі таксама ўсё пачыналася з такіх падручнікаў.

Журналістка Першага канала Кацярына Кібальчыч заявіла, што кніга Трусава — гэта не афіцыйная пазіцыя Беларусі. А гісторык і грамадская дзеячка Ніна Стужынская прызналася: "Я ў нейкім дзікім шоку... З чаго тут паніка? З кропкі гледжання беларусаў гэта нармальная з'ява. Прычым тут вы? Гэта гісторыя нашай краіны!".

Але вядучы не супакойваўся. Згадаў пра 10 тысяч загінулых украінцаў, абазваў аўтара кнігі "фрыкам". Былі паказаныя відэакадры з вулічнай акцыі ў Мінску ў сакавіку 2016-га, на якіх была моладзь з бел-чырвона-белымі сцягамі скакала і крычала "Хто не скача, той маскаль!". Пасля прадэманстравалі такія ж відэакадры з Кіева ў кастрычніку 2013 года. "Пра Украіну гаварылі: паскачуць і супакояцца. Не супакоіліся", — сказаў Шэйнін, намякаючы, што ў Беларусі існуе небяспека паўтарэння ўкраінскіх падзей.

Відэа праграмы гл. тут (першая яе частка прысвечаная Украіне, у ёй з расійскімі прапагандыстамі спрачалася палітолаг Алеся Яхно).

Ніна Стужынская ў каментары Радыё Свабода сказала, што ў шоку ад гэтай сустрэчы з расійскімі прапагандыстамі. Паводле яе слоў, у Маскве штучна нагнятаецца беларуска-расійскі канфлікт.


euroradio.fm