«У Расіі доўгі план»: РФ можа распаліць новую вайну на Балканах, лічыць Зяленскі
У Расіі ёсць план распальвання новай вайны на Балканах, таксама ўлады РФ датычныя да падзей у Ізраілі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Украіна валодае інфармацыяй аб намерах Расіі развязаць вайну паміж балканскімі краінамі.
Распальваць новыя канфлікты Крэмль можа, каб адцягнуць увагу свету ад вайны ва Украіне. Пра гэта сказаў у інтэрв'ю афрыканскім журналістам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Сёння ўсе абмяркоўваюць крызіс на Блізкім Усходзе. Але, як я ўжо адкрыта казаў, гэта не ўчорашняя праблема. І не заўчарашняя праблема. Усе ведаюць пра гэты пастаянны канфлікт і пастаянную вайну, але ніхто не хоча гэта заканчваць. Таму што гэта зручна — у нейкі момант узяць і проста зноў задзейнічаць гэты механізм. Гэта выбух Блізкага Усходу, за гэтым стаіць Расія, мы ўпэўненыя, з іх хаўруснікамі Іранам", — сказаў ён.
"Звярніце ўвагу на Балканы. Паверце, мы атрымліваем інфармацыю: у Расіі доўгі план. Блізкі Усход, будуць Балканы, прынамсі, калі краіны свету цяпер нічога не зробяць, то зноў будзе такі выбух", — сказаў Зяленскі.
Паводле Зяленскага, Расія зацікаўленая ў адцягненні дапамогі Украіне і адцягненні ўвагі ад вайны.
Глядзіце таксама

"Малдова. Цяпер яны пачынаюць расхістваць сітуацыю ў Малдове. Паказаць, што нешта там было няправільна падчас выбараў. Каб прызнаць выбары неканстытуцыйнымі. Каб быў зноў-такі знос дзейнай улады. Знос улады, якая праеўрапейская", — адзначыў ён.
Таксама ў размове з прадстаўнікамі афрыканскіх СМІ ўкраінскі прэзідэнт падкрэсліў, што да падзей у Ізраілі Расія таксама датычная, таму неўзабаве можа здарыцца і новы выклік.
Глядзіце таксама
