У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння будуць судзіць Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава
Грамадскі актывіст, былы палітвязень, лідар моладзевага крыла "Змена" Павел Вінаградаў 13 сакавіка пайшоў адзначыцца ў інспекцыю Маскоўскага р-на (ён знаходзіцца пад наглядам). З ім быў і яго паплечнік Аляксандр Арцыбашаў. А потым сувязь з імі абарвалася на некалькі гадзін, — паведамляе Наша Ніва.
На тэлефанаванні хлопцы доўгі час не
адказвалі.
Увечары Вінаградава знайшлі ў сумна вядомым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Арцыбашава доўгі час не маглі знайсці, урэшце яго таксама прывезлі на Акрэсціна.
Машыну, на якой былі хлопцы, жонка Вінаградава Святлана знайшла на штрафстаянцы.
Ніякай акцыі ў той дзень хлопцы не планавалі. Таксама часам затрыманні ў Мінску практыкуюцца напярэдадні нейкіх грамадска значных акцый або прыезду ў Мінску ВІПаў з блізкага Усходу (Расіі).
Паўла пасля 15-суткавага арышту, 12 кастрычніка 2013 г., каб паплечнікі не сустрэлі, міліцыя з Акрэсціна вывезла аж пад Нацыянальны аэрапорт. На фота — Павел і яго жонка
Святлана.
Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў
вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання не прасіў.
З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады.
Ён павінен быць дома пасля 20.00 і да 07.00, яму забаронена пакідаць сталіцу без дазволу міліцыі.
Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не кінуў грамадскай дзейнасці, некалькі разоў прыцягваўся да адм. адказнасці (праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак
набліжаецца ўжо да 100).