Ваенная істэрыка ў Расіі. Кожны другі верыць у вайну з NАТО

54% грамадзянаў Расеі лічаць, што цяпер існуе «рэальная пагроза пачатку маштабнай вайны паміж Расіяй і краінамі NАТО».



680.jpg

37% упэўненыя, што такой вайны ў бліжэйшы час не будзе, астатнія не маюць меркавання на гэты конт, піша kommersant.ru са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне Фонду «Грамадская думка».

Часцей за іншых у пагрозу вайны вераць грамадзяне з нізкім даходам, жыхары гарадоў з насельніцтвам менш за 1 млн. і расейцы сталага ўзросту, а таксама маладыя людзі з вышэйшай адукацыяй.

Не вераць у пагрозу вайны расейцы ва ўзросце ад 31 да 45 гадоў, жыхары сталіцы і гарадоў-мільённікаў.

belsat.eu