Арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся»
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях мінскай унутранай турмы НКВД («амерыканкі»), карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.
![Фота Яны Трусіла Фота Яны Трусіла](/img/v1/images/photo_2020_10_29_19_40_34__3__logo_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Яны Трусіла
У апошнія гады ва ўрочышчы традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсій з боку ўладаў яе не будзе. Пры гэтым акцыі ўшанавання праходзяць ва ўсім свеце. А онлайн адбываецца арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся». «Радыё Свабода» ладзіла жывую трансляцыю.