У Гродне разбурылася апошняя арка казематаў Старога замку
На тэрыторыі замкавага комплексу ў Гродне абвалілася адзіная старая арка, якая захавалася з 16-17 стагоддзяў, піша Hrodna.life

Вядома, што гэтая арка ўяўляла сабой рэшткі замкавых казематаў якiя знаходзiлiся на тэрыторыi Старога замка ў 16-17 ст.. Тэрыторыя з былымi казематамi была даследавана ў 1980-я гады. Тады археолагi знайшлі тры аркі. Дзве абвалiлiся раней, а апошняя зараз — у лiпенi 2017 года.
Нагадаем, пра аднаўленне Старога замка гаворыцца вельмі шмат на працягу доўгіх гадоў і нават вылучаюцца на гэта сродкі. Але акрамя археалагічных раскопак каля сцяны і даследавання будынкаў, на дадзены момант нічога прадпрынята.+
Так арка выглядала да разбурэння:

Чытайце таксама:
Ці перажыве гарадзенскі Стары Замак яшчэ адну зіму?
Над Старым замкам у Гродне згушчаюцца хмары?