Былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба трапіў у рэанімацыю з каронавірусам. Ён у цяжкім стане
Былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. У яго дыягнаставалі COVID-19. Пра гэта паведаміла былая жонка футбаліст — вядомая фотамастачка Надзя Коўба, паведамляе pressball.by.
«Прашу вашай малітвы за вельмі добрага чалавека, бацьку маіх
дзяцей Дзяніса Коўбу. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі з
дыягназам ковід», — такі тэкст размясціла Надзя Каўба ў сваім Instagram.
Дзянісу Каўбе 42 гады. Ён правёў 247 матчаў за расійскія «Крылы Саветаў». На рахунку футбаліста 35 матчаў за зборную Беларусі. У 2018 годзе ён вярнуўся з Расіі ў родны Віцебск, дзе летась узначаліў дубль мясцовай каманды, якая выступае ў чэмпіянаце Беларусі.